Дрон зняў відэа, як паштальён развозіць пошту ў згарэлым горадзе ў Каліфорніі

Дрон зняў відэа, як паштальён развозіць пошту ў згарэлым горадзе ў Каліфорніі

Апакаліптычнае відэа з амерыканскага шштата Каліфорнія набірае папулярнасць у інтэрнэце. У гэтым штаце бушуюць моцныя пажары. Агонь цалкам знішчыў большза тры з паловай тысячы будынкаў, у стыхіі загінуў 31 чалавек.

У адным са згарэлых гарадоў фатограф Дуглас Трон рабіў здымкі з дрона. Нечакана ў кадр трапіў аўтамабіль паштальёна, які спыняўся каля ацалелых паштовых скрынак, каб пакласці ў іх пошту, пішуць амерыканскія інфармагенцтвы.

На відэа бачны пусты згарэлы горад, ад якога засталося толькі папялішча. Але паштар выконвае сваю працу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі