“Дрон трапіў у гатэль каля дома” — беларуска пра атаку ў Дубаі. Як там цяпер?

Іран узяў на сябе адказнасць за атакі ў Дубае

Іран узяў на сябе адказнасць за атакі ў Дубае / AP Photo

— Не было ні сірэн, ні папярэджанняў. Проста задрыжалі вокны — і слуп чорнага дыму, — распавядае Еўрарадыё беларуска Святлана [імя зменена], якая жыве ў Дубаі.

28 лютага горад апынуўся пад атакай дронаў і ракет з боку Ірана: выбухі былі чутны ў розных раёнах, частка цэляў знаходзілася побач з турыстычнымі славутасцямі і портам.

Улады паведамлялі пра працу СПА. Абломкі падалі ў жылых кварталах, аэрапорты часова прыпынялі працу, а жыхарам сярод ночы прыходзілі SMS-паведамленні з просьбай тэрмінова шукаць сховішча.

У інтэрв’ю Святлана ўспамінае, як яна з дзіцем перажыла тую ноч, і расказвае пра тое, што адбываецца ў Дубаі цяпер.


Паўдня адказвала, што ўсё спакойна

— Раніцай 28 лютага мне пачалі пісаць знаёмыя з пытаннем: “Ну як вы там?” Я паўдня адказвала: ды ладна, у Дубаі ўсё спакойна, фэйк-ньюс, звычайны дзень. На дарогах быў спакойны рух, мы з дзіцем пасля абеду паехалі ў гульнявую і правялі ў моле дзве гадзіны. Прыехалі дадому, я села чытаць дзіцяці кніжку, пакуль гатавалася ежа.

Я жыву на ўзбярэжжы, праз дарогу — лінія гатэляў і прыгожая прагулачная зона з відам на кола агляду і Bluewaters. Мы там перыядычна гуляем.

“Дрон попал в отель возле дома” — белоруска об атаке в Дубае. Как там теперь?
Bluewaters / axcapital.ae
“Дрон попал в отель возле дома” — белоруска об атаке в Дубае. Как там теперь?
KRS 0000507234
cel 137070

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.