Дождж, мокры снег і моцны вецер будуць 20 лютага
![Дождж, мокры снег і моцны вецер будуць 20 лютага](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-1902_0.jpg.webp?itok=L0Avi9QE)
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 20 лютага, інфармуе Белгідрамет.
У многіх раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты, зранку і ўдзень месцамі моцны парывісты.
Уначы тэмпература паветра будзе -2...+4, удзень — 1-7 вышэй за нуль.