Дождж і мокры снег прагназуюцца ў Беларусі да канца тыдня

Дождж і мокры снег прагназуюцца ў Беларусі да канца тыдня

У аўторак, 11 лютага, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі — дождж і мокры снег, паведамляе БЕЛТА. 

Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты, па ўсходзе краіны ўначы — моцны парывісты. 

Уначы будзе ад -1 да +4, удзень прагназуецца 1-6 вышэй за нуль.

У сераду і чацвер чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць мокры снег і дождж. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні парывісты. Уначы прагназуецца -4...+2, удзень — ад нуля да 5 градусаў цяпла.

14 лютага, у Дзень закаханых, надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Уначы тэрмометры пакажуць 0...-6, удзень прагназуецца ад 1 градуса марозу да 5 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі