Домрачава — першая беларуская спартсменка, якая стала Героем Беларусі

Званне "Герой Беларусі" — найвышэйшая ступень адзначэння заслугаў у нашай краіне. Вядома, што ім былі ўганараваныя 10 чалавек, сярод якіх спартсменаў няма — Дар'я Домрачава першая. Да таго ж яна самая маладая сярод Герояў Беларусі.





Першым Героем Беларусі стаў падпалкоўнік авіяцыі Уладзімір Карват, які загінуў 21 лістапада 1996 года, адводзячы падаючы самалёт ад населенага пункта. У 2001-м героямі сталі старшыня Гродзенскага аблвыканкаму Аляксандр Дубко (пасмяротна, "за ўнёсак у развіццё сельскай гаспадаркі"), гендырэктар БелАЗа Павел Марыеў ("за працу на прадпрыемстве"), старшыня агракамбіната "Сноў" ў Нясвіжскім раёне Міхаіл Карчміт ("за ўнёсак у развіццё сельскай гаспадаркі"), старшыня сельгаспрадпрыемства "Кастрычнік" з Гродзенскага раёна Віталь Крамко (за добрую працу ў сваёй гаспадарцы).

Праз 5 гадоў Героямі Беларусі сталі наступныя асобы: гендырэктар прадпрыемства "Белаўтатрактарабудаванне" Міхаіл Высоцкі ("за ўнёсак у развіццё беларускага аўтамабілебудавання"), кіраўнік праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч ("за працу ў банкаўскай сістэме Рэспублікі Беларусь"), кіраўнік сельгаскааператыва "Прагрэс-Верцялішкі" Васіль Равяка (за добрую працу на сваІм прадпрыемстве), кіраўнік "Творчых акадэмічных майстэрняў жывапісу, графікі і скульптуры" Міхаіл Савіцкі ("за развіццё беларускага жывапісу").





У 2006-м Героем Беларусі стаў мітрапаліт Філарэт (Кірыл Вахрамееў), які летась пайшоў на пенсію. Такім чынам быў адзначаны яго "выключны ўнёсак у духоўнае адраджэнне беларускага народу".

Больш падрабязна пра Герояў Беларусі гл. тут.