Долар крыху падрос, а еўра нязначна патаннеў

20 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Пасля рэзкага зніжэння, якое адбылося напярэдадні, долар вырас на 30 рублёў і цяпер каштуе 14 790 рублёў. Еўра зноў патаннеў — яго курс знізіўся на 40 рублёў да 15 780 рублёў.

Курс расійскага рубля не змяніўся і па-ранейшаму складае 246,5 беларукаскага рубля.

Нагадаем, што 19 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар рэзка абваліўся на 350 рублёў да 14 760 рублёў. Еўра таксама згубіла свае пазіцыі, але не так заўважна — толькі на 180 рублёў, яго курс учора склаў 15 820 рублёў. Расійскі рубель учора вырас на 1 беларускі і склаў 246,5 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі