“Дняпро” і “Прамень” згулялі ў бязголевую нічыю

“Дняпро” і “Прамень” згулялі ў бязголевую нічыю

Магілёўскі “Дняпро” і сталічны “Прамень” згулялі ў сухую нічыю — 0:0. Матч паміж імі адбыўся ў рамках 20 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

Таксама сёння згуляюць “Іслач” і “Гомель”, брэсцкае “Дынама” і “Мінск”.

Раней “Віцебск” разграміў “Смалявічы” — 4:0, а “Тарпеда-БелАЗ” саступіла “Гарадзеі” — 0:1.

Скончыцца 20 тур у нядзелю, 2 верасня, наступнымі матчамі: “Слуцк” — БАТЭ, “Дынама” (Мінск) — “Нёман”, “Тарпеда” — “Шахцёр”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі