Дэйман Элбарн прэтэндуе на прэмію Mercury Music Prize

Дэйман Элбарн патрапіў у шорт-ліст прэміі Mercury Music Prize, якая адзначае найбольш цікавыя і наватарскія альбомы незалежна аж жанру. Дэбютны сольнік лідара Blur "Everyday Robots" апынуўся ў кампаніі нашумелых навічкоў, сярод якіх FKA Twigs, East India Youth, Кейт Тэмпет, Royal Blood, а таксама больш вядомыя Bombay Bicycle Club, Анна Калві, Young Fathers і Polar Bear.


Фаварытамі букмекерскіх кантор з'яўляюцца Элбарн і рокеры Royal Blood (прыкладна 4/1).


Цырымонія ўручэння Mercury Music Prize пройдзе 29 кастрычніка ў лонданскім Roundhouse.

Паводле: music.siteua.org

Фота: music-mix.ew.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі