Дэпутаты прапанавалі зрабіць размеркаванне абавязковым для "платнікаў"

Дэпутаты прапанавалі зрабіць размеркаванне абавязковым для "платнікаў"

Для выпускнікоў ВНУ, якія вучыліся на платнай аснове, прапаноўваюць зрабіць абавязковае размеркаванне і адпрацоўку. Прапанова прагучала на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі 19 траўня, піша БЕЛТА.

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка заявіў, што размеркаванне — гэта ўзнагарода для тых, хто вучыўся на бюджэтнай аснове. 

А міністр адукацыі Ігар Карпенка паведаміў, што для "платнікаў" ёсць магчымасць атрымліваць статус маладога спецыяліста, калі яны звернуцца ў Камісію па размеркаванні. Па яго словах, у год такіх набіраецца каля тысячы чалавек. 

"Але калі рабіць абавязковым размеркаванне для гэтай катэгорыі, незразумелы механізм кампенсацыі сродкаў, калі чалавек не паедзе на месца адпрацоўкі", — заявіў ён.

Сёння з бюджэтнікаў, якія не з'явіліся па месцы размеркавання, спаганяюць грошы за ўвесь перыяд навучання. Пры тым, што адукацыя лічыцца бясплатнай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі