Дэпутаты адмовілі "Перспектыве"

Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі паведаміла грамадскаму аб’яднанню "Перспектыва" аб тым, што не будзе звяртацца ў Канстытуцыйны суд з прапановай даць заключэнне аб адпаведнасці Канстытуцыі ўказа прэзідэнта № 760. Як гаворыцца ў лісце на імя старшыні "Перспектывы" Анатоля Шумчанкі, парламенцкая камісія лічыць, што ўказ № 760 адпавядае Канстытуцыі Беларусі, а значыць, адсутнічаюць падставы для ініцыявання пытання аб яго адпаведнасці Асноўнаму закону.

Нагадаем, прадпрымальнікі звярнуліся ў ніжнюю палату парламента 6 красавіка. Падставай для звароту паслужыла заява старшыні Канстытуцыйнага суда Рыгора Васілевіча аб тым, што прадпрымальнікі могуць аспрэчыць указ прэзідэнта ў судовым парадку.

Гэты ўказ уводзіць забарону для індывідуальных прадпрымальнікаў на прыцягненне з 1 студзеня 2008 года наёмных работнікаў, за выключэннем членаў сям'і і сваякоў.

Пры гэтым застаецца ў сіле абмежаванне колькасці работнікаў у ІП да трох чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі