Дэпутатка расказала, навошта ў школах з'явяцца ваенрукі

Дэпутатка расказала, навошта ў школах з'явяцца ваенрукі

Дэпутатка Лілія Кір’як распавяла, навошта ў школах з'явяцца ваенрукі — кіраўнікі па ваенна-патрыятычнаму выхаванню.

"Такі крок будзе спрыяць фарміраванню ў юнакоў і дзяўчат якасці грамадзяніна і патрыёта, усведамленню пачуцця абавязку перад сваёй краінай. Бо любоў да родных мясцін, сваёй сям'і, гісторыі, каранёў, жаданне жыць у дружбе, міры і ўзаемаразуменні — тыя каштоўнасці, якія складаюць духоўна-маральны стрыжань", — мяркуе дэпутатка.

У 10-11 класах у новым навучальным годзе адпаведныя заняткі раз на тыдзень будуць праходзіць у межах прадмета "Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка". Старшакласнікаў чакаюць тэматычныя конкурсы і ваенна-палявыя зборы. Да падрыхтоўкі школьнікаў прыцягнуць таксама кадравых вайскоўцаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі