Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім была ў турме
![Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім была ў турме](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/5f86e474-3cb4-4f14-9a13-7094ee3448d9_cx0_cy11_cw0_w1023_r1_s.jpg.webp?itok=HntOoKof)
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім была ў Магілёўскай турме № 4. Яна сустракалася з Пятром Кучурам, асуджаным на 15 гадоў зняволення за забойства. Як інфармуе Радыё Свабода, Анісім паехала ў турму на просьбу жонкі Кучуры, якая трывожыцца за яго лёс. Мужчыну перавялі ў турму з калоніі ў пачатку жніўня за нібыта парушэнне рэжыму адбыцця пакарання. Па словах Анісім, яна задала асуджанаму пытанні, якія дала ёй яго жонка. Гутарка адбылася ў прысутнасці двух супрацоўнікаў адміністрацыі турмы.
"Як такога страху ў мяне не было, але гэта не тая ўстанова, у якую марыш трапіць", — так распавяла пра свае ўражанні ад першага наведвання папраўчай установы дэпутатка парламента.
Пятра Кучуру асудзілі за наўмыснае забойства дзяржаўнага інспектара па ахове жывёльнага і расліннага свету. Выйсці на волю ён мусіць у 2021-м. Жонка не верыць у вінаватасць мужа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.