Дэпутат Марзалюк — "Нашай Ніве": "Вы свае слёзы разбірайце!"

Дэпутат Марзалюк — "Нашай Ніве": "Вы свае слёзы разбірайце!"

"Наша Ніва" пацікавілася ў дэпутата Ігара Марзалюка, чаму ён расхваляваўся і пусціў слязу падчас выступу Аляксандра Лукашэнкі з пасланнем народу і парламенту. Так ён зрэагаваў на заяву, што моладзь, народжаная ў часы незалежнасці, не дасць уключыць Беларусь у склад нейкай дзяржавы.

Кадры з рэакцыяй дэпутата шырока разышліся ў інтэрнэце. 

У каментары "НН" дэпутат-гісторык распавёў, што адчуваў падчас гэтай прамовы: "Калі нейкая свалата, незалежна з якога перыметра, паспрабуе нешта з ёй зрабіць, з маёй Радзімай… Мне ўсё роўна, з якога боку будзе сыходзіць небяспека! Кожны паважаючы сябе чалавек павінен ведаць, што ёсць адна краіна, ёсць адна Беларусь, адзін прэзідэнт, адна дзяржава, сімвалы, якія ўсе, незалежна ад палітычных поглядаў, павінны бараніць. Сёння былі сказаныя фундаментальныя рэчы па-над палітыкай — гэта нацыянальныя вартасці, якія павінны быць агульныя. Так і сказаў сёння Лукашэнка: мы ніколі нікому не аддамо сваю краіну, нікому не дазволім яе разрываць, а калі нехта палезе, то атрымае. Вось і ўсё!"

А на пытанне пра слязу, якая з'явілася ў яго на вачах, Марзалюк адказаў рэзка: "Вы ведаеце што… Вы свае слёзы разбірайце! І ўсё астатняе. Можа, вам паспавядацца? Для мяне, у адрозненне ад тых, хто цынічна гандлюе рызамі Бацькаўшчыны, што на Захад, што на Усход… Бацькаўшчына — гэта тое, за што мае продкі змагаліся і паміралі. Дарэчы, сярод маіх продкаў ёсць і рэпрэсаваныя. Гэта так… тым хамам, што мяне паліваюць брудам. Але для мяне фундаментальныя каштоўнасці важнейшыя — Беларусь. Мой прадзед набываў "Нашу Ніву" ў друкарні пана Марціна Кухты! У маім родзе помнікі з беларускімі надпісамі ставілі на могілках у 1920-1930-я гады! Для мяне гэта фундаментальная рэч — мой народ, мая дзяржава, мая краіна!" 

Больш важных падзей тыдня ў выніковай праграме ЕЎРАЗУМ:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі