Прапагандыст Марзалюк пераконваў школьнікаў, што насіць форму — гэта не ганьба
![Рэжым рыхтуе кадры для сілавых структур / sb.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/6xswuehna9umdlbc31ix2814yo77wkhj.jpg.webp?itok=KOrgA5ZU)
Рэжым рыхтуе кадры для сілавых структур / sb.by
У Касцюковічах на Магілёўшчыне ўлады арганізавалі прапагандысцкую акцыю, падчас якой школьнікі складалі "клятву на вернасць Айчыне". Гэта паўсотні хлопцаў і дзяўчат, якіх набралі ў "ваенна-патрыятычны клуб "Зубр". Іх апранулі ў адмысловую форму з чырвона-зялёнай сімволікай і прывялі да мемарыяльнага комплексу ахвярам вайны. Там быў праваслаўны святар, з Мінска прыехаў прапагандыст Ігар Марзалюк.
"Мне прыемна бачыць вас у форме. Насіць форму — гэта гонар, а не ганьба", — цытуе словы Марзалюка sb.by.
Сетка падобных клубаў разбудоўваецца рэжымам па ўсёй Беларусі. Іх выкарыстоўваюць для ідэалагічнай апрацоўкі моладзі, для падрыхтоўкі кадраў для сілавых структур.
![Прапагандыст Марзалюк пераконваў школьнікаў, што насіць форму — гэта не ганьба](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/h673f9sut3wnsp86qm064f0x7o9f256f.jpg.webp?itok=GjK17XAB)
![Прапагандыст Марзалюк пераконваў школьнікаў, што насіць форму — гэта не ганьба](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/v29lqhy2w2o8octhnb98zqa86ejl0ce9.jpg.webp?itok=FbiVJro_)
![Прапагандыст Марзалюк пераконваў школьнікаў, што насіць форму — гэта не ганьба](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/593y65ltxhuvuiafdh3vvjgool003lq7.jpg.webp?itok=g-qTxw2Q)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.