Дэпартамент фінансавых расследаванняў затрымаў кіраўніцтва банка БелВЭБ

Дэпартамент фінансавых расследаванняў затрымаў кіраўніцтва банка БелВЭБ

Сілавікі затрымалі кіраўніцтва банка БелВЭБ, паведамляюць СМІ. Прадстаўнікі Дэпартамента фінансавай разведкі Камітэт Дзяржкантролю затрымалі восем чалавек. 

У ліку затрыманых называюць старшыню праўлення Васіля Мацюшэўскага — колішняга першага віцэ-прэм'ера, які з 2014 па 2018 год курыраваў эканамічныя пытанні ва ўрадзе.

Таксама затрыманыя, як паведамляецца, яго першы намеснік Тарас Надольны (экс-намеснік старшыні праўлення Нацбанка), намеснікі старшыні Анатоль Барысевіч, Віктар Перапяліца і Дзмітрый Ляўданскі, член праўлення Анатоль Паўловіч і дырэктар па развіцці банка Аляксей Мазжухін.

Прычына затрымання невядомая, афіцыйных каментароў на гэтую тэму няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі