Дэлегацыя з ЕС абмяркуе ў Мінску ўзаемадзеянне з беларускімі ўладамі

Дэлегацыя з ЕС абмяркуе ў Мінску ўзаемадзеянне з беларускімі ўладамі

У Мінск з візітам 3 красавіка прыбыла высокапастаўленая дэлегацыя з Брусэля на чале з выканаўчым дырэктарам па пытаннях Еўропы і Цэнтральнай Азіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Томасам Маер-Хартынгам. Дэлегацыя прыме ўдзел у трэцяй сустрэчы каардынацыйнай групы Беларусь — ЕС. Яна прабудзе ў Мінску да 5 красавіка, піша tut.by.

Да перамоваў будуць падключаныя прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці. Традыцыйна, гэта ўдзельнікі ад Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, даследчага цэнтра ІПМ, "Зялёнай сеткі". Акорамя таго, да перамоваў запрошаныя праўладныя эксперты — палітолаг Аляксандр Шпакоўскі і дырэктар аналітычнага цэнтру "Экаом" Сяргей Мусіенка.

Кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак кажа, што ў парадку дня шмат пытанняў — мытныя, фітасанітарныя, макраэканамічныя, працоўныя, адукацыйныя ды іншыя. "Тэма правоў чалавека ёсць на парадку, але абмяркоўваецца без грамадзянскай супольнасці", — паведаміў праваабаронца. Аднак прадстаўнікам ЕС распавялі і аб разгоне акцыі 25 сакавіка, і пра так званую "справу баевікоў".  

Еўрапейская дэлегацыя прабудзе ў Беларусі да 5 красавіка. Зранку ў сераду ў іх запланаваная сустрэча з кіраўнікамі апазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі