Дэбаты кандыдатаў у дэпутаты ў жывым эфіры Еўрарадыё ў 15.00

Дэбаты кандыдатаў у дэпутаты ў жывым эфіры Еўрарадыё ў 15.00

Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў адбудуцца 18 лютага. На 18111 дэпутацкіх мандатаў прэтэндуюць 22712 кандыдатаў. Найбольшая канкурэнцыя ў Мінску ― за 56 месцаў у Мінгарсавеце змагаецца 345 чалавек. А гэта ― 6,1 чалавека на месца!

Сярод кандыдатаў ― як прадстаўнікі апазіцыі, так і праўладныя вылучэнцы, незалежныя кандыдаты і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Чым адрозніваюцца іх праграмы і іх пазіцыі? Чаго яны хочуць дамагчыся ў якасці дэпутатаў і ці ведаюць пра свае дэпутацкія магчымасці ды абмежаванні? Каб разабрацца самім і дапамагчы разабрацца выбаршчыкам, Еўрарадыё распачало цыкл дэбатаў у жывым эфіры.

Чым адрозніваюцца іх праграмы і намеры, расказваюць кандыдаты ў дэпутаты Мінгарсавета па Слабадской выбарчай акрузе №28, сябра Партыі БНФ Юрый Меляшкевіч і прадстаўніца "Гавары праўду" Ала Толкач.

Слухайце дэбаты Юрыя Меляшкевіча і Алы Толкач у 15.00 адразу пасля выпуску навін.

Сачыць за відэатрансляцыяй можна на нашых старонках у сацыяльных сетках:

 

Гукавы эфір можна слухаць па спасылцы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі