Вы тут

“Дай Дарогу!” адсвяткуе 20-годдзе вялікім сольным канцэртам у Prime Hall

Дай Дарогу!

У 2018 годзе брэсцкім панкам “Дай Дарогу” споўніцца 20 гадоў. Адсвяткаваць гэтую дату музыкі вырашылі вялікім сольным канцэртам у сталічным Prime Hall, які адбудзецца 8 траўня.

“Граць будзем усе хіцяры з усіх альбомаў, – распавядае лідар гурта Юры Стыльскі. – Успомнім усю паднаготную, успомнім і маладосць, і тое, з чаго ўсё пачыналася. Сыграем і парачку новых хітоў. Карацей, зробім так, каб радасць лілася праз край. А таксама мы  максімальна запросім усіх, хто паўплываў на нас, на каго паўплывалі мы, мастакоў, музыкантаў… А калі яны пагодзяцца, то запросім іх і на сцэну. Таму гэта будзе прэзентабельна, цікава, казачна і гасцінна”.

Квіткі на святочны канцэрт “Дай Дарогу!” ужо ў продажы. Набыць іх можна ў касах Prime Hall, а таксама праз аператараў kvitki.by і ticketpro.by.

21 першага снежня Юра Стыльскі заспявае песню разам з гуртом “Крамбамбуля” падчас вялікага святочнага канцэрта  “Партызаны каляднага лесу” ў сталічным Prime Hall. Дарэчы, яго наведнікі маюць магчымасць атрымаць два запрашальнікі і на дзень нараджэння “Дай Дарогу!”. Для гэтага дастаткова сфатаграфавацца з самім Юрам ці з афішай 20-годдзя "ДД" і выкласці фота ў сацыяльных сетках з пазнакай #ДД20. Уласна розыгрыш запрашальнікаў пройдзе 30 снежня.