Давыдзька: у мяне на акрузе не было саперніка, з якім я мог бы дыскутаваць

Давыдзька: у мяне на акрузе не было саперніка, з якім я мог бы дыскутаваць

Апазіцыя наогул канструктыўна не ўдзельнічала ў выбарчым працэсе, заявіў дэпутат Генадзь Давыдзька ў эфіры тэлеканала СТВ. 

Давыдзька — кіраўнік праўладнай арганізацыі "Белая Русь". У сваім выступе ён стаў крытыкаваць тую частку апазіцыі, якая заяўляла, што выкарыстоўвае выбары для агітацыі і прапаганды.

"І так, яны самі шмат хто казаў: "Мы ідзём у гэтую кампанію не для таго, каб перамагчы, выйграць, а для таго, каб як мага больш растлумачыць аб сваіх пазіцыях, пра свае мэты людзям". Дык дзе вы патлумачылі? Пра якія мэты вы патлумачылі?! Разваліць, зняць? "Лукашэнка, сыходзь!" А хто прыходзь? А чаму сыходзь? Дзе ў вас аргументы? Вось там пералічваюць на адной руцэ, тры пальца загінаючы — я лёгка аргументамі разгінаю гэтыя чатыры пальца, даю ім яшчэ больш аргументаў на карысць таго, што, дапусцім, прэзідэнт на сваім месцы. І, Дзякуй Богу, што ён у нас такі. І ўсё — цішыня, адказаць не могуць", — заявіў Давыдзька.

Таксама дэпутат заявіў, што шкадуе пра адсутнасць вартага апазіцыйнага канкурэнта ў сваёй акрузе: "На жаль, у мяне не было саперніка, з якім я мог бы канструктыўна падыскутаваць".

Па адной з ім акрузе вылучаўся старшыня руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч. Ён яшчэ да рэгістрацыі прапаноўваў Давыдзьку правесці дэбаты ў студыі Еўрарадыё. Аднак камісія не зарэгістравала Губарэвіча кандыдатам у дэпутаты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі