Вы тут

Давыдзька: “Нам трэба фарміраваць партыю”

Генадзь Давыдзька / Еўрарадыё

Старшыня праўладнай арганізацыі "Белая Русь" і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька 21 кастрычніка заявіў, што арганізацыі трэба фармаваць сваю партыю. Гэта ён зрабіў падчас правядзення дыялогавай пляцоўкі ў Віцебску.

"Падобна на тое, што нам трэба фармаваць партыю. Папярэдняя умоўная назва — партыя народнага адзінства "Белая Русь ". Слова "адзінства", прадугледжвае правацэнтрысцкую партыю з добрым левым моладзевым крылом, з сацыяльнымі гарантыямі", цытуе словы Давыдзькі БЕЛТА.

Паводле слоў былога кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі, зараз пачнецца праца над статутам і праграмай палітычнай сілы. У найбліжэйшыя дні праект статута з'явіцца на сайце "Белай Русі". 

Давыдзька запэўніў, што ўзначальваць партыю не збіраецца, лідара будуць шукаць: "Гэта павінен быць малады ўпэўнены дзяржаўнік".

Партыю плануюць арганізаваць адразу пасля канстытуцыйнай рэформы. Давыдзька таксама выказаў здагадку, што рэферэндум па Канстытуцыі можа прайсці ў сакавіку-красавіку наступнага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.