Вы тут

Даследаванне: у кожнага дзясятага пасля каранавіруса нюх не вярнуўся

Навукоўцы дагэтуль мала ведаюць пра COVID-19 / Reuters

У кожнага дзясятага пацыента пасля каранавіруса нюх і смакавыя адчуванні, страчаныя ў выніку заражэння COVID-19, не вярнуліся. Пра гэта сведчаць даныя новага даследавання, пра якое піша "Бі-Бі-Сі". З яго вынікае, што поўнае вяртанне таго ж нюха фіксуецца ў 49%, частковае — у 40%.

Эксперты папярэджваюць, што для многіх тысяч людзей наступствы хваробы будуць доўгатэрміновыя. Ужо цяпер спецыялісты абмяркоўваюць сродкі для іх — трэніроўкі і развіццё смакавых рэцэптараў, рэцэптараў нюху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.