Зміцер Дашкевіч затрыманы пасля прамовы на святкаванні Дня Волі ў Мінску

Зміцер Дашкевіч затрыманы пасля прамовы на святкаванні Дня Волі ў Мінску

Зміцер Дашкевіч затрыманы неўзабаве пасля прамовы на святкаванні Дня Волі ў Мінску. Прычыны затрымання пакуль невядомыя, але можна меркаваць, што яно звязаная са словамі, якія Дашкевіч казаў са сцэны ў сталічным Кіеўскім скверы.

Дзень Волі — гэта свята для ўсіх, у тым ліку і для непрыхільнікаў пераменаў, заявіў Зміцер Дашкевіч падчас свайго выступу на мітынгу-канцэрце ў Мінску 24 сакавіка. Па яго словах, гэта свята і для міліцыянтаў, і для прапагандыстаў, і для "іхтамнетаў". "Бо каб не 25 сакавіка і незалежнась — дзе б яны зладзейнічалі?" — рытарычна запытаўся ён.

Дашкевіч нагадаў, што большасць палітычных дзеячаў, якія ўваходзілі ў кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі, былі забітыя камуністычным рэжымам. "Сёння гэтая нявінная кроў крычыць у Курапатах, дзе ламаюць крыжы, псуюць помнікі", — заявіў ён. 

Дашкевіч прапанаваў узняць рукі тым, хто за апошні месяц быў у Курапатах — паднялі рукі толькі некалькі чалавек. "Гэта ганьба ўсёго патрыятычнага руху, гэта наш боль", — канстатаваў актывіст. Ён заклікаў усіх хадзіць у Курапаты.

Пазней жонка Дашкевіча Наста паведаміла, што яго затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі