Дар'я Лосік застаецца ў СІЗА Брэста

Дар'я Лосік / t.me/radiosvaboda
Дар'я Лосік / t.me/radiosvaboda

Дар'я Лосік застаецца ў СІЗА Брэста. Яе не выпусцілі праз трое сутак пасля затрымання, піша @radiosvaboda.

Жонку палітвязня Ігара Лосіка затрымалі раніцай 18 кастрычніка ў Баранавічах. У яе кватэры прайшоў ператрус. У звязаных з сілавікамі телеграм-каналах паведамілі, што Дар'я Лосік “садзейнічала экстрэмісцкай дзейнасці” — яшчэ вясной дала інтэрв'ю тэлеканалу, які ў РБ прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем". Афіцыйнай інфармацыі пра тое, у чым яе абвінавачваюць, няма.

Маленьская дачка Паўліна Дар'і і Ігара Лосікаў цяпер знаходзіцца ў бабулі і дзядулі.

Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня 2020 года. У снежні 2021-га яго судзілі ў Гомелі разам з Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам. Блогер атрымаў 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Летам была арыштаваная маёмасць Лосікаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі