Данія працягне выдаваць візы беларусам

Данія працягне выдаваць візы беларусам

Данія працягне выдаць візы беларусам. Пра гэта кіраўнік МЗС Даніі Епэ Кофад заявіў на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай.

Ціханоўская звярнула ўвагу, што пару тыдняў таму Данія спыніла выдачу віз для беларусаў, і папрасіла аднавіць яе. 

Дацкі міністр адказаў, што цяпер шукаюць магчымасці выдаваць візы ў Мінску. Пакуль жа беларусы могуць звяртацца па візы ў іншых краінах. 

Таксама Кофад запэўніў Ціханоўскую, што Данія выступае супраць зняцця санкцый з рэжыму Лукашэнкі ўзамен на транзіт зерня з Украіны.

Ціханоўская прапанавала кіраўніку дацкай дыпламатыі ўключыць у сёмы пакет еўрасаюзаўскіх санкцый дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Беларусі, якія галасавалі за рэпрэсіўныя законы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі