Дакументы па развіцці прадпрымальніцтва абмяркуюць пасля іх прыняцця

Дакументы па развіцці прадпрымальніцтва абмяркуюць пасля іх прыняцця

У Беларусі плануецца прыняць пакет дакументаў, накіраваных на развіццё прадпрымальніцтва, перадае БЕЛТА. Як паведаміў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі, у пакет уваходзяць дзесяць дакументаў, якія мусяць змяніць бізнэс-асяроддзе ў Беларусі.

А шырокае грамадскае абмеркаванне гэтых зменаў, як дадаў чыноўнік, плануецца правесці пасля прыняцця дакументаў. 

Такое грамадскае абмеркаванне пасля прыняцця дакументаў становіцца ў Беларусі нормай. Напрыклад, абмеркаванне дэкрэта "Аб Парку высокіх тэхналогій" таксама плануецца праводзіць пасля таго, як дакумент будзе падрыхтаваны. Пра гэта Еўрарадыё паведамлялі з Міністэрства сувязі і інфарматызацыі пасля запыту, накіраванага ў Саўмін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі