Дадон: Я даслаў Лукашэнку кукурузу і віно

Дадон: Я даслаў Лукашэнку кукурузу і віно

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон правёў прамую лінію ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі". Падчас яе Дадон распавёў пра адносіны з кіраўнікамі іншых краін.

У прыватнасці, ён паведаміў, што атрымаў ад Аляксандра Лукашэнкі запрашэнне наведаць Мінск. Таксама кіраўнік Малдовы рапавёў, што даслаў беларускаму калегу пасылку — кукурузу і малдаўскае віно. 

"Не ведаю, ці ёсць у яго кухары, якія ўмеюць рыхтаваць мамалыгу. Ён сказаў, што малдаване ёсць", — з усмешкай дадаў прэзідэнт Малдовы. 

Мамалыга — каша з кукурузнай мукі. Гэта традыцыйная страва Малдовы, Румыніі, Заходняй Украіны. 
 
Відэа можна пабачыць па гэтай спасылцы

 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 12.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі