Да Зямлі ляціць 30-метровы "двайнік" чалябінскага метэарыта
![Да Зямлі ляціць 30-метровы "двайнік" чалябінскага метэарыта](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/asteroids-pic452-452x452-57573.jpg.webp?itok=oD_ihSSs)
Да Зямлі ляціць 30-метровы астэроід 2013 TX68. Ён апынецца каля нашай планеты 5 сакавіка 2016 года, на адлегласці 17 тысяч кіламетраў. Касмічнае цела называюць "двайніком" чалябінскага метэарыта, які 15 лютага 2013-га ўзарваўся ў небе над Уралам. Цяперашні астэроід на 10 метраў за яго большы.
Як адзначае РІА "Новости", навукоўцы з NASA сцвярджаюць, што сутыкнення з Зямлёй не прадбачыцца. У той жа час яны не могуць дакладна разлічыць траекторыю астэроіда. Калі б 2013 TX68 увайшоў у атмасферу нашай планеты, адбыўся б выбух удвая мацнейшы, чым тры гады таму над Уралам.