Да праекта Сяргея Міхалка DREZDEN далучыўся сын Паша Міхалок

Да праекта Сяргея Міхалка DREZDEN далучыўся сын Паша Міхалок

Новы праект Сяргея Міхалка DREZDEN апублікаваў справаздачу за першы месяц дзейнасці. Згодна з ёй, дэбютны кліп калектыва “DREZDEN” паглядзела 500 тысяч чалавек, а аднайменны альбом патрапіў у дзясятку лепшых навінак верасня ў Itunes Беларусі, Расіі і Украіны.

Але самае цікавае, што праект абрастае музыкамі. За клавішы цяпер тут адказвае старэйшы сын Сяргея — Паша Міхалок, які доўгі час выступаў у модным мінскім трыа Super Besse. Да DREZDEN далучыліся таксама запатрабаваны беларускі бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч, які працуе з Лявонам Вольскім, гітарыст Павел Вялічка з Yellow Brick Road і штатны бубнач "Ляпісаў" і BRUTTO Дзяніс Шураў.

Сяргей Міхалок кажа, што праект “DREZDEN — “Yes Future”, кібер-панк і “New School”. А ў прэс-рэлізе пазначаецца, што гэта пераасэнсаванне музыкі новай хвалі і Neue Deutsche Welle праз 40 гадоў.

“Гэта поп-мэйнстрым, які імгненна прымусіць слухача пагрузіцца ў свет літаратурных рэбусаў і філасофскіх тэкстаў, якія ўдала абыгрываюцца музычнымі пераходамі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі