Да красавіка Беларусь не атрымае крэдыт МВФ

Да красавіка Беларусь не атрымае крэдыт МВФ

Беларусь разлічвае працягнуць перамовы з Міжнародным валютным фондам у красавіку ў Вашынгтоне. Наша краіна па-ранейшаму спадзяецца атрымаць крэдыт у памеры да 3 мільярдаў долараў. Пра гэта ў чацвер паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі, адзначае sputnik.by. Атрымліваецца, што ў бліжэйшы месяц Беларусь не атрымае крэдыт ад МВФ.

Паводле слоў Забароўскага, няма яшчэ канчатковага рашэння і па выдзяленні Беларусі крэдыту Еўрапейскім фондам стабілізацыі і развіцця (2 млрд долараў). Ён падкрэсліў, што ад згаданых крэдытаў залежыць падтрыманне золатавалютных рэзерваў і забеспячэнне станоўчага плацёжнага балансу. Іх выдзяленне Беларусі дапаможа знізіць інфляцыйныя чаканні, што пасадзейнічае зніжэнню крэдытных ставак для рэальнага сектару эканомікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі