Да канца тыдня ў Беларусі будзе цёпла і дажджліва
![Да канца тыдня ў Беларусі будзе цёпла і дажджліва](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-1907_1.jpg.webp?itok=DszIAdI2)
Да канца тыдня ў Беларусі чакаецца цёплае дажджлівае надвор'е. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 19 ліпеня паведаміла супрацоўніца Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Наталля Клявец, перадае БЕЛТА.
Вінаватым у такім надвор'і сіноптыкі называюць маларухомы паўднёвы цыклон, цэнтр якога размяшчаецца над паўночным усходам Украіны. У Беларусь ідзе цёплае вільготнае паветра з Чорнага мора. Такое надвор'е захаваецца да канца тыдня.
Удзент і ўвечары ў многіх раёнах краіны будуць ісці дажджы, чакаюцца навальніцы з парывістым ветрам. Уначы навальніцы і дажджы будуць слабець. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 14 да 19 градусаў, удзень — да 22-28 са знакам "плюс".
Крыху паменшаюць дажджы на пачатку наступнага тыдня. Аднак у цэнтральных і ўсходніх рэгіёнах Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі. Высокай будзе і верагоднасць навальніцаў. Слупок тэрмометра ўначы будзе паказваць ад 11 градусаў цяпла на захадзе да 18 градусаў на ўсходзе краіны. Удзень чакаецца +22...+28 градусаў.