Да канца года на межах Беларусі ўвядуць сістэму электроннай чаргі

Сістэму электроннай чаргі на межах Беларусі запусцяць у прамысловую эксплуатацыю да канца года. Пра гэта паведамляе sb.by са спасылкай на старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэту Леаніда Мальцава.

Паводле інфармацыі кіраўніка ведамства, эксперыменты з выкарыстаннем электроннай чаргі правялі ў пунктах пропуска “Казловічы” і “Каменны Лог”. Аналіз атрыманых звестак сведчыць, што сістэма запатрабаваная і мае шмат станоўчых водгукаў. Цяпер засталося дапрацаваць сістэму з улікам пажаданняў грамадзян і грузаперавозчыкаў і прыступіць да асноўнага этапу рэалізацыі.

Ужо сёлета яе пачнуць укараняць і запускаць у прамысловую эксплуатацыю.

Як заявіў старшыны Памежнага камітэту, толькі за час эксперымента ў пункце пропуску “Каменны Лог” за месяц сістэму браніравання паспыталі болей за 2 тысячы транспартных сродкаў, з іх болей за 1,8 тысячы легкавых і болей за 200 грузавых аўтамабіляў. Па гэтай паслузе рэальна мяжу перайшлі каля тысячы транспартных сродкаў, з іх болей за 880 легкавых і 170 грузавых.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі