Да канца 2018 года на кожнага беларуса плануюць завесці ID-карту

Да канца 2018 года на кожнага беларуса плануюць завесці ID-карту

Пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч распавяла падрабязнасці таго, як будзе дзейнічаць абноўлены дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Галоўнай задачай яна назвала дзейнасць органаў выканаўчай улады на месцах, якія мусяць даць усім магчымасць працаваць і дапамагчы ў працаўладкаванні.

Таксама ўрад таксама прапануе рэалізаваць прынцып "не працуеш — плаціш за паслугі", перадае БЕЛТА. Гаворка ідзе пра паслугі, якія сёння субсідуюцца з дзяржаўнага бюджэту. Пералік гэтых паслуг вызначыць урад. Аднак усе варыянты працы ў гэтым напрамку яшчэ вывучаюцца. 

Касцевіч распавяла, што плануецца стварыць базу даных з інфармацыяй аб працы кожнага грамадзяніна. "Вы ведаеце, што да канца 2018 года стаіць задача стварыць Беларускую інтэграваную сэрвісна-разліковую сістэму — ID-карту. Атрыманне гэтай ID-карты і спалучэнне праз агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму на ведамасныя базы даных дазволіць убачыць чалавека: працуе ён сёння ці не. Калі не працуе, то дзяржава будзе ўжо зусім па-іншаму прадастаўляць паслугі", — заявіла чыноўніца.

Па яе словах, Лукашэнка падтрымаў магчымасць такой канцэпцыі дэкрэта, аднак даручыў дапрацаваць яго новую рэдакцыю. Таксама ён паставіў задачу як мага хутчэй распрацаваць згаданую інтэграваную сэрвісна-разліковую сістэму, бо яе мяркуецца выкарыстоўваць у розных сферах жыцця грамадства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі