Да +34 чакаецца па паўднёвым усходзе ў суботу

Да +34 чакаецца па паўднёвым усходзе ў суботу

У суботу, 22 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Удзень у асобных раёнах прагназуюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, днём моцны парывісты. 

Уначы будзе +15...+21, удзень пацяплее да 23-29 са знакам "плюс". Найбольш горача будзе па паўднёвым усходзе — да 30-34 вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі