Прагноз надвор'я ў Беларусі на бягучы тыдзень

Прагноз надвор'я ў Беларусі на бягучы тыдзень

Да канца тыдня ў Беларусі чакаецца цёплае надвор'е, паведамілі агенцтву БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па словах сіноптыкаў, пачатак траўня стаў па-летняму гарачым і больш адпавядае ліпеньскім паказчыкам. Тэмпература ў гэтыя дні на 8-11 градусаў вышэй за кліматычную норму. 

У чацвер, 3 траўня, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Уначы і зранку месцамі магчымы слабы туман. Уначы слупок тэрмометра пакажа +7...+13, па паўднёвым усходзе ён будзе паказваць 14-16 вышэй за нуль. Удзень чакаецца да 22-28 са знакам "плюс".

У пятніцу, 4 траўня, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Уначы і зранку прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе +10...+16 градусаў. Удзень чакаецца 23-29 градусаў цяпла, па паўночным захадзе — ад 20 да 22 градусаў.

У суботу ўначы і зранку ў асобных раёнах, а ўдзень пераважна па паўднёвым усходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і зранку будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ў дыяпазоне ад 7 да 13 градусаў цяпла, удзень будзе +16...+22 градусы. Найбольш цёпла будзе па паўднёвым усходзе: уначы 14-15 са знакам "плюс", удзень — +23...+27 градусаў.

У нядзелю будзе пераважна без ападкаў. Толькі па паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы. Начная тэмпература паветра будзе ад 5 да 12 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца 16-22 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — да +24 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі