Цыганкі мянялі пенсіянерам грошы на савецкія чэкавыя кніжкі

На Гродзеншчыне затрымалі дзвюх цыганак, якія падманвалі пенсіянераў і мянялі іх грошы на савецкія чэкавыя кніжкі.
Жанчыны прадстаўляліся працаўніцамі банка і прапаноўвалі мяняць грошы, якія нібыта неўзабаве выйдуць са звароту. У вёсцы Войкунцы цыганкі забралі ў пенсіянераў 4 мільёны рублёў. Аднак тыя запісалі нумар машыны махлярак і патэлефанавалі у міліцыю.

Падчас плану “перахоп” цыганак удалося затрымаць. Цяпер вядзецца следства. Махлярак падазраюць у падобнах злачынствах па усёй Гродзенскай вобласці.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі