ЦВК працягвае адмаўляць у рэгістрацыі "кандыдатам пратэсту"

ЦВК працягвае адмаўляць у рэгістрацыі "кандыдатам пратэсту"

Цэнтрвыбаркам адмовіўся рэгістраваць ініцыятыўную групу Алены Ашыхміной на прэзідэнцкія выбары. 

На пасяджэнні ЦВК было абвешчана, што прадстаўнікі ЦВК абтэлефанавалі 10 чалавек з яе групы. Пяцёра былі занятыя або недастпныя, адзін адмовіўся, адзін чалавек сказаў, што даваў згоду быць у групе ўсіх прэтэндэнтаў, але не назваў іх. Яшчэ тры чалавекі заявілі, што не давалі згоды ўваходзіць у ініцыятыўную групу. 

На падставе гэтых парушэнняў ЦВК вырашыў адмовіць у рэгістрацыі групы. У адказ Ашыхміна заявіла, што ў яе групе было 120 чалавек. Нават пасля адсейвання сумнеўных асобаў застаецца дастаткова чалавек для рэгістрацыі. Прэтэндэнтка заявіла, што пры нерэгістрацыі падасць заяву на рэгістрацыю яе кандыдаткай у прэзідэнты без збору подпісаў. 

Цэнтрвыбаркам прагаласаваў за адмову ў рэгістрацыі. 

У прэтэндэнта Дзмітрыя Кудраўца, па звестках ЦВК, падчас тэлефанавання большасць апытаных сказалі, што давалі згоду на ўключэнне ў групу Мікалая Статкевіча, а імя Кудраўца нават не ведаюць. Апытвалі жыхароў Оршы, Гродна Гомеля. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі