“Connection” — фільм з Джудам Лоў і Мікалаем Халезіным (глядзець)

Рэжысёр Уладзімір Шчэрбань зняў гэты фільм на аснове рэальных падзеяў, а Халезін і Лоў сыгралі саміх сябе — пасажыраў у лонданскім аэрапорце. Сцэнар стужкі напісаў Мікалай Халезін, адаптацыяй займалася Лора Уэйд — драматург, вядомая па хітовай п'есе "Posh" тэатра "Royal Court".

 
“Здымкі праходзілі ў лонданскім аэрапорце Станстэд, — распавядае Еўрарадыё Мікалай Халезін. — У фільме два персанажы, іх граем Джуд Лоў і я. Два чалавекі размаўляюць на розных мовах, але ў нейкі момант прыходзіць узаемапаразуменне. Яны дапамагаюць адно аднаму: адзін — псіхалагічна, іншы — рэальна”.

Больш пра здымкі фільма "Connection" і сумесны праект "Guardian" i "Young Vic".

Руская версія стужкі атрымала назву "Стыкоўка". Яе можна паглядзець на сайце "Guardian" ці скарыстаўшыся плэерам, змешчаным крыху ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі