Ціханоўская заклікала Наўседу караць памагатых рэжыму, а не ўсіх беларусаў

На сустрэчы Ціханоўскай і Наўседы / На встрече Тихановской и Науседы / t.me/tsikhanouskaya

На сустрэчы Ціханоўскай і Наўседы / t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з Гітанасам Наўседам абмеркавала магчымыя абмежаванні супраць беларусаў.

Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, яна падзякавала Літве, якая прыняла дзясяткі тысяч беларусаў і сотні арганізацый, вымушаных уцякаць ад рэпрэсій. Разам з тым яна заклікала прэзідэнта Літвы не ўраўноўваць абмежаванні супраць беларусаў і расіянаў.

Ціханоўская адзначыла, што разумее рызыкі, звязаныя з магчымай дзейнасцю агентаў беларускага рэжыму. Аднак санкцыі не павінныя ўдарыць па абсалютнай большасці беларусаў, якія не падтрымліваюць Лукашэнку і Расію.

"Гэта грае на руку толькі расійскай і лукашэнкаўскай прапагандзе, дэмаралізуе беларусаў і абмяжоўвае працу грамадзянскай супольнасці", — заявіла яна.

Замест гэтага Ціханоўская прапанавала пашырыць спіс індывідуальных санкцый супраць памагатых рэжыму.

Таксама падчас сустрэчы з прэзідэнтам Літвы абмяркоўваліся магчымае закрыццё межаў і неабходнасць захавання гуманітарных калідораў на выпадак эскалацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі