Ціханоўская бярэ ўдзел у сусветным эканамічным форуме ў Давосе

Святлана Ціханоўская / https://twitter.com/Tsihanouskaya
Святлана Ціханоўская / https://twitter.com/Tsihanouskaya

Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Яна прадставіць Аб'яднаны Пераходны Кабінет і дэмакратычныя сілы Беларусі, піша прэс-служба палітыка.

Форум пройдзе 16-19 студзеня. У ім паўдзельнічаюць лідары 52 краін і каля 600 гендырэктараў міжнародных кампаній, карпарацый.

У асноўнай праграме форуму Ціханоўская выступае двойчы: 17 студзеня на тэму "У абарону Еўропы" разам з прэзідэнтамі Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі і міністрам замежных справаў Іспаніі, а таксама 19 студзеня на тэму жаночага лідарства з удзелам віцэ-прэм'еркі Канады Хрысці Фрыланд і губернатаркі штату Мічыган Грэтхэн Уітмер (Святлана Ціханоўская распавядзе пра ролю жанчын у беларускім пратэсце і грамадзянскай супольнасці).

19 студзеня ў межах неасноўнай праграмы форуму адбудзецца дыскусія на тэму беларускага бізнесу і эканамічнай перспектывы для беларусаў. Адзначаецца, што ў гісторыі Давоса ўпершыню адбудзецца дыскусія, якая цалкам будзе прысвечаная Беларусі. Ціханоўская падзеліцца бачаннем дэмакратычных сіл па развіцці і падтрымцы прыватнага сектару Беларусі, будучых эканамічных рэформаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі