Ціханоўскі: Святлана стала яшчэ прыгажэйшай

Ціханоўскі: Святлана стала яшчэ прыгажэйшай

Адвакат палітвязня Сяргея Ціханоўскага Наталля Мацкевіч у інтэрв'ю TUT.by пераказала некаторыя яго выказванні пра падзеі апошняга часу. Ціханоўскі за кратамі з канца траўня. За гэты час прайшлі прэзідэнцкія выбары, у якіх яго жонка ўдзельнічала ў якасці кандыдата, працягваюцца пратэсты, а Святлана Ціханоўская жыве за мяжой, яе прымаюць у еўрапейскіх сталіцах у якасці апазіцыйнага лідара.

"Сяргей сказаў, што гатовы жыць з жонкай-прэзідэнтам", — кажа адвакат. Паводле яго слоў, "Святлана стала яшчэ прыгажэйшай". Мацкевіч лічыць, што Ціханоўскі "напэўна... глядзіць іншымі вачыма на яе". "Кажа, што смеласць ёй імпануе", — пераказвае адвакат словы Сяргея. Дарэчы, ён часам праз адвакатаў "перадае Святлане прафесійныя парады, ён жа займаўся відэа [а яна часта запісвае відэазвароты]: як ёй лепш сесці ў адносінах да святла, якая адлегласць павінна быць да сцяны, якія фразы лепш не выкарыстоўваць, таму што іх вырываюць з кантэксту і эксплуатуюць у негатыўным святле".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі