Вы тут

Ціханоўская: сустрэцца з Пуціным, каб зразумець, чаму ён падтрымлівае Лукашэнку

Святлана Ціханоўская ў Берліне / @strana_official

5 кастрычніка ў Берліне Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі мясцовай беларускай дыяспары. Сустрэча прайшла ў галерэі мастацтваў, дзе можна пабачыць выставу палітычнага плаката, інсталяцый на тэму беларускіх пратэстаў.

У Ціханоўскай спыталася, з кім яна хацела б сустрэцца як палітык? "З Уладзімірам Пуціным — каб зразумець, чаму ён падтрымлівае Лукашэнку", — адказала яна. Ну а як не палітык, яна хацела б найперш убачыцца са сваім мужам Сяргеем Ціханоўскім, які з канца траўня знаходзіцца за кратамі і прызнаны палітвязнем.

6 кастрычніка Святлана Ціханоўская сустрэнецца з канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.