Вы тут

Ціханоўская: Пуцін мог бы выступіць пасярэднікам у перамовах з Лукашэнкам

Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

Уладзімір Пуцін мог бы выступіць пасярэднікам у перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта ў інтэрв'ю радыёстанцыі "Эхо Москвы" заявіла лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская. Яна дапускае, што такімі пасярэднікамі маглі стаць адначасова і "прадстаўнікі іншых краін".

"Асноўнай умовай для перамоваў павінна быць спыненне гвалту, і палітвязні выходзяць на волю, — кажа палітык. — Перамовы [павінны быць] з ключавымі фігурамі ўлады. Калі так здарыцца, што ён [Лукашэнка] будзе за сталом перамоваў, то давядзецца перамаўляцца".

Таксама ў інтэрв'ю Ціханоўская заявіла, што ў Крамлі не павінны думаць, што "пасля Лукашэнкі ўсё будзе дрэнна". Паводле яе слоў, пры новай уладзе ў дачыненнях Беларусі і Расіі "ўсё будзе яшчэ лепш".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.