Вы тут

Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы

Сяргей Ціханоўскі ў зняволенні / spring96.org

Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы — да канца лютага 2021 года, паведамляе ria.ru са спасылкай на яго адваката Наталлю Мацкевіч. Блогер і апазіцыйны палітык знаходзіцца за кратамі ўжо паўгода. Ён быў затрыманы 29 траўня ў Гродне на перадвыбарчым пікеце, на якім збіраліся подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. На відэа — правакацыя, у выніку якой Ціханоўскага схапілі амапаўцы.

Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіна. Яго абвінавачваюць у "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК), у "перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама" (арт. 191 КК) і "распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варажнечы" (ч. 3 арт. 130 КК — новае абвінавачванне). Беларускія праваабаронцы прызналі Ціханоўскага палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.