Ці выпадкова Лукашэнка сказаў пра вучэнні на мяжы з Расіяй?

Ці выпадкова Лукашэнка сказаў пра вучэнні на мяжы з Расіяй?

На нарадзе, прысвечанай войскам тэрытарыяльнай абароны, Аляксандр Лукашэнка прывёў два цікавыя прыклады. Першы — пра наступленне нацыстаў ў 1941, якое “прашляпілі” і праз месяц вораг быў ужо ў Смаленску. Другі, кажучы пра будучыя вучэнні войскаў тэрытарыяльнай абароны, назваў у якасці прыкладу Лёзненскі раён, які мяжуе з Расіяй.

Ці сведчаць другі прыклад пра тое, што беларускія ўлады рыхтуюцца да магчымага наступлення з Усходу, цікавімся меркаваннем вайсковага эксперта Аляксандра Алесіна.

“Мяркую, што, як рэальны варыянт, узброены канфлікт з Расіяй не разглядаецца. Наша абарона развернутая на Захад, Паўночны Захад, а цяпер яшчэ і на паўднёвы Захад — у бок Украіны. Нейкіх перакідак, перадыслакавання груповак войскаў ва Усходнім кірунку няма і, я лічу, не прадбачыцца. Таму што гэта адразу выкліча насцярожанасць Расіі”, — аналізуе эксперт.

Алесін лічыць, што стратэгія Лукашэнкі ў адносінах з усходнім суседам — гэта манеўраванне і ўгаворванні. Беларускія ўлады разумеюць, што “другую Украіну” Расія не пацягне. Да таго ж, усходні сусед праводзіць аперацыю ў Сірыі, а абвастрэнне сітуацыі здарылася яшчэ і ў Цэнтральнай Азіі на мяжы з Афганістанам. Што тычыцца Беларусі, Расіі для дасягнення мэтаў дастаткова палітычнага і эканамічнага ціску.

Чаму ж тады ў дзяржаўных СМІ так шмат распавядаюць пра ўдасканальванне арміі і ў прыватнасці пра войскі тэрытарыяльнай абароны, якія параўноўваюць з партызанскім рухам і апалчэннем?

Ці выпадкова Лукашэнка сказаў пра вучэнні на мяжы з Расіяй?

Калі б кантынгенты войскаў тэрытарыяльнай абароны навучаліся на рэгулярнай аснове, а не час ад часу, тады можна было б казаць, што мы ў гэтым плане набліжаемся да, напрыклад, швейцарскага ўзору. Там ўсё баяздольнае мужчынскае насельніцтва па першым прызыве гатовае выступіць на абарону краіны

Аляксандр Алесін, вайсковы эксперт

“Я б не сказаў, што гэта значнае паляпшэнне ў беларускай арміі і ўзмацненне яе магутнасці. Кіраўніцтва краіны ўзгадала пра тэрытарыяльную абарону ў той момант, калі ў краіне здарыліся эканамічныя цяжкасці. Нібыта патрэбна адцягнуць масы насельніцтва ад унутраных эканамічных праблем і накіраваць напружанне на нешта іншае”, — разважае эксперт.

Такая тактыка ўласцівая не толькі беларускім уладам, але і ўсім іншым, лічыць Алесін. Звышдзяржавы звычайна праводзяць маленькія пераможныя войны, але гэта не пра Беларусь. Удзел кіраўнікоў абласцей у вучэннях ВТА — яшчэ адзін інструмент, каб падкруціць гайкі ў вертыкалі. Здавалася б, цывільныя топ-чыноўнікі маюць статус так званых генерал-губернатараў, ім лішні раз нагадваюць пра адданасць Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму.

“Калі б кантынгенты ВТА навучаліся на рэгулярнай аснове, а не час ад часу, тады можна было б казаць, што мы ў гэтым плане набліжаемся да, напрыклад, швейцарскага ўзору. Там ўсё баяздольнае мужчынскае насельніцтва абмундзіраванае, узброенае, мае адпаведныя навыкі і па першым прызыве гатовае выступіць на абарону краіны”, — апавядае Алесін.

Ці выпадкова Лукашэнка сказаў пра вучэнні на мяжы з Расіяй?

Як наша войска ўдасканалілі пасля таго, як пачалася вайна на Усходзе Украіны?

Паводле аўтарытэтнага брытанскага рэйтынга Global Firepower, які параўноўвае арміі з усяго свету, Беларусь займае 45-е месца. Расія — 2-е. Наша Заходняя суседка Польшча — 19-е.

Яшчэ ў 2010-м у нашым Мінабароны заявілі, што за пяцігодку Беларусь “дагоніць перадавыя арміі Еўропы”. Гэта мусіла стаць магчымым пры ўмове рэалізацыі Дзяржпраграмы ўзбраення на 2006-2015 гады.

Нягледзячы на эканамічныя крызісы, якія перыядычна нас накрываюць, пераўтварэнні і ўдасканальванні ў беларускай арміі адбываюцца.

“З майго пункту гледжання, гэта ў першую чаргу ўзмацненне сіл спецыяльных аперацый (ССА), якія арыентаваныя на любога ворага ў любым месцы. Мы гэта бачым як па вучэннях на тэрыторыі Беларусі, так і сумесныя вучэнні з расійскімі і кітайскімі дэсантнікамі. Як лічаць вайсковыя эксперты, менавіта ССА будуць найбольш эфектыўнымі ў выпадку, калі каляровыя рэвалюцыі перарастаюць у гібрыдную вайну, што здарылася ва Украіне”, — адзначае эксперт.

У Беларусі адбываюцца перыядычныя ўзбраенні ССА перадавой стралковай зброяй, беспілотнікамі для вядзення аператыўнай выведкі і карэкціроўкі агню, іншага сучаснага ўзбраення.

Вось пра якія закупкі для арміі паведамляла Міністэрства абароны.

Ці выпадкова Лукашэнка сказаў пра вучэнні на мяжы з Расіяй?

БТР-82А

Гэты бронетранспарцёр называюць адной з самых сучасных расійскіх вайсковых машын. Летась у жніўні паведамлялася пра кантракт на закупку Беларуссю як мінімум 32-х БТР-82А.

Ці выпадкова Лукашэнка сказаў пра вучэнні на мяжы з Расіяй?

Як-130

Лёгкі штурмавік. Выкарыстоўваецца як знішчальнік для барацьбы з беспілотнікамі, лёгкаматорнымі самалётамі. Эфектыўны для контрпартызанскіх дзеянняў. У апошнія гады ў Расіі закупілі не менш за 8 Як-130.

Ці выпадкова Лукашэнка сказаў пра вучэнні на мяжы з Расіяй?

Мі-8МТВ-1

Расійскі транспартны верталёт, які разлічаны на перавозку вайскоўцаў і грузаў (да чатырох тон). Паведамлялася пра закупку дванаццаці адзінак Мі-8МТВ-1 для беларускай арміі.

Ці выпадкова Лукашэнка сказаў пра вучэнні на мяжы з Расіяй?

РСЗА “Паланэз”

Новая Беларуская рэактыўная сістэма залпавага агню, якую плануюць прыняць на ўзбраенне ўжо сёлета. Дальнасць стральбы каля дзвесце кіламетраў.

Ці выпадкова Лукашэнка сказаў пра вучэнні на мяжы з Расіяй?

Тор-М2К

Расійскі зенітны ракетны комплекс з баявой машынай на колавым шасі. Прызначаны для прыкрыцця важных аб’ектаў і першых эшалонаў сухапутных злучэнняў ад ракет, авіябомбаў і лятальных апаратаў. Дарэчы, шасі для Тор-М2К распрацаванае на Мінскім заводзе колавых цягачоў. Для беларускай арміі летась закупілі пяць такіх ЗРК.

Ці выпадкова Лукашэнка сказаў пра вучэнні на мяжы з Расіяй?

С-300

Расійскі зенітны ракетны комплекс, накіраваны на знішчэнне аэрадынамічных і балістычных сродкаў паветранага нападзення. Паражае мэты на вышыні ад некалькіх дзясяткаў метраў да 27 кіламетраў. Да канца гэтага года Беларусь атрымае чатыры зенітныя ракетныя дывізіёны С-300.

Фота bsblog.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі