Вы тут

Ці выгадныя бізнесу ЕАЭС ды іншыя інтэграцыйныя планы ўлады?

Анатоль Шумчанка / Еўрарадыё

16 верасня ў Мінску прайшоў чарговы форум прадпрымальнікаў, арганізаваны грамадскім аб'яднаннем "Перспектыва". Прадпрымальнікі аднагалосна выказаліся за неабходнасць выхаду з пагаднення па маркіроўцы абутку альбо прыпыніць удзел Рэспублікі Беларусь у ім з-за негатоўнасці краін ЕАЭС.

Як прадпрымальнікі ацэньваюць удзел нашай краіны ў ЕАЭС і ці выгадны для айчынных прадпрымальнікаў удзел Беларусі ў гэтым інтэграцыйным аб'яднанні? Якая была рэакцыя дзяржаўных структур на звароты "Перспектывы" наконт нелегальнага гандлю на вуліцах і "Табакерак"? Што прадпрымальнікі думаюць наконт агучаных планаў па інтэграцыі з Расіяй?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"