Ці вернуць выбары давер да Каардынацыйнай рады і цікавасць да дэмсіл — эфір

Іван Краўцоў

Іван Краўцоў / Еўрарадыё

Наколькі заўважнымі былі чальцы штаба Віктара Бабарыкі падчас выбарчай кампаніі і нават у першыя некалькі месяцаў пасля яе, у моманце паслявыбарчых акцый пратэсту, настолькі ж незаўважная дзейнасць каманды апошнія некалькі гадоў. Час ад часу прыгадваецца імя Івана Краўцова, дый то ў звязку з яго таемнай дзейнасцю ў Каардынацыйнай радзе. Але вось надыходзіць час змены дзейнага складу КР, і пытанне як наконт будучага гэтага органа, так і "каманды Бабарыкі" дый агулам дэмсіл, становіцца актуальным як ніколі. Нехта кажа, што ўсе палітычныя праекты кшталту Офіса Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета, НАУ трэба распусціць.

Што адбываецца з Каардынацыйнай радай, камандай Бабарыкі і агулам беларускімі дэмсіламі? Ці існуе патрэба ў Каардынацыйнай радзе і якія вынікі яе дзейнасці за год? Як варта дэмсілам перафарматавацца і ў якой канфігурацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Каардынацыйнай рады і штаба Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі