Ці трэба скарачаць дэкрэтны адпачынак да двух гадоў? Вулічная апытанка

Ці трэба скарачаць дэкрэтны адпачынак да двух гадоў? Вулічная апытанка

Эксперты даследчага центра BEROC прапаноўваюць знізіць дэкрэтны адпачынак у Беларусі з трох да двух гадоў. На думку спецыялістаў, гэты крок дазволіць нарасціць ВУП на 2,7%.

У Беларусі гэта ўжо не першая прапанова скараціць дэкрэтны адпачынак. У 2016 годзе пра гэта выказваўся Кірыл Руды, які тады займаў пасаду памочніка Аляксандра Лукашэнкі. Таксама гэтая ідэя была заўважаная ў “Канцэпцыі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцца Рэспублікі Беларусь і асноўных макраэканамічных параметраў да 2022 года”. Што праўда, нават сам факт існавання гэтага дакумента не быў афіцыйна пацверджаны.

Амаль ва ўсіх нашых суседзяў дэкрэтны адпачынак меншы, чым у Беларусі. У Латвіі адпачынак па доглядзе дзіцяці — 1,5 года, з якіх аплачваецца 1 год, у Літве — 2 гады, у Расіі — 3 гады (дапамогу будуць выплачваць 1,5 года). У Польшчы пасля нараджэння першага дзіцяці можна адпачыць 20 тыдняў. А як самі беларусы ставяцца да прапановы скараціць дэкрэтны адпачынак з трох да двух гадоў? З гэтым пытаннем Еўрарадыё выйшла на вуліцы Мінска.

Адказы мінакоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі