Ці сядзе Лукашэнка за стол перамоваў з Пераходным кабінетам? Меркаванне эксперта

Спойлер: гэта магчыма, але не ў хуткім часе 
Спойлер: гэта магчыма, але не ў хуткім часе 

Перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Аб’яднаным пераходным кабінетам магчымыя, але не ў хуткім часе. Такое меркаванне ў эфіры Еўрарадыё агучыў палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.  

“На сёння шансы невялікія, але тэарэтычна можа. Менавіта таму і павінен існаваць Кабінет: па-першае, як прадстаўнік тых беларусаў, якія не згадзіліся з фальсіфікацыяй выбараў, па-другое, ён [Кабінет. — Еўрарадыё] як іх прадстаўнік за мяжой — урад у выгнанні, па-трэцяе, каб сапраўды было з кім весці перамовы. На жаль, гэта не тыя людзі, хто зараз унутры Беларусі, бо ўся палітычная эліта з’ехала з краіны”.

Віталь Цыганкоў нагадаў, што ў нулявыя гады былі такія перамовы з АБСЕ: “Калі не сам Лукашэнка, а яго прадстаўнікі селі за адзін стол з апазіцыяй. І тады гэта быў яшчэ не самы страшны момант у яго сітуацыі. Пакуль ён адчувае цалкам падтрымку Расіі. Змяніцца сітуацыя можна цалкам са зменай сітуацыі на вайне: Расія будзе прайграваць і ёй стане не да Беларусі — падтрымка знікне”.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі