Вы тут

Ці сустрэнуцца ў судзе Канапацкая і Ярмошына?

Ганна Канапацкая / Еўрарадыё

Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая накіравала скаргу ў Вярхоўны Суд на "неправамоцныя дзеянні Цэнтрвыбаркама, якія выявіліся ў прыняцці незаконнага рашэння" аб прызначэнні даты парламенцкіх выбараў 2019 года. Гэта рашэнне, перакананая Канапацкая, "дэлегітымізуе новы склад парламента".

Які сэнс у скаргах, калі новы склад парламента ўжо абраны і пачаў працаваць? Ці сапраўды еўрапейскія структуры могуць пайсці на адмову ад супрацоўніцтва з новым складам беларускага парламента? Ці пойдзе Канапацкая на прэзідэнцкія выбары ў якасці кандыдата?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў юрыст Ганна Канапацкая

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.