Вы тут

Ці стане Алег Гайдукевіч апазіцыяй у новым парламенце?

Алег Гайдукевіч / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Парламенцкія выбары скончыліся — ужо вядомыя імёны ўсіх 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 7-га склікання. І сярод іх няма ніводнага прадстаўніка апазіцыі. Хаця адзін з дэпутатаў сцвярджае, што іх партыя і ён сам — канструктыўная апазіцыя дзейнай уладзе. Гэта лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.

Чым апазіцыя канструктыўная адрозніваецца ад апазіцыі звычайнай? Чаго дасягнуць за час свайго дэпутацтва разлічвае Алег Гайдукевіч? Як дэпутацтва адаб'ецца на яго прэзідэнцкіх амбіцыях?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа дэпутат Палаты прадстаўнікоў 7-га склікання і лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.